Старонка:Арлянка (1932).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Ня вернуцца больш да каханка,
Я шчыра
і моцна
вас буду кахаць…
Вы чуеце,
панна Арлянка?

Разьвейце варожасьць,
упартасьць
і гнеў —
Мы будзем шчасьлівыя з вамі…

Касана:

— Ня сьмейце губамі кранацца
мяне —
Страляйце,
душэце рукамі!

Офіцэр:

— Чакай-жа!..
Прымушу скарыцца цябе!
Паслухайце,
хто там?!
Гэй!
Лёкай!
Паклічце мне вахмістра!..
Досыць цярпець —
Сягоньня ты будзеш далёка.

Пан вахмістр!
Вазьмеце надзейны конвой —