Старонка:Арлянка (1932).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Жыцьцё партызанаў
і нечую сьмерць:
Заўсёды гатовы
з адвагай няўтомнай
Няжданай пагібельлю
ворага стрэць.

Надзейная варта
лясы Беларусі:
— Глядзі,
сьцеражыся,
пільнуйся жаўнер!
Пужаюцца коні,
Храпуць яны,
трусяць
І раптам…
пярэдні улан анямеў.

Заляскалі стрэльбы
сухімі замкамі
І коні узьвіліся,
— круты паварот!
І вахмістр пад хвою
зваліўся,
як камень,
І вяжуць паўстанцы
усіх жаўняроў.

А сам атаман
адчыняе карэту: