Старонка:Арлянка (1932).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

— Хоць выйдзі,
паночку,
на сьвет гэты глянь!..
У чорным адзеньні
за лёкаем сьледам
Выходзіць,
але…
і ня князь,
і ня пан.

Выходзіць,
сьмяецца
дзяўчына-сялянка:
— Зусім нечаканы
папаўся вам зьвер?!

— Ка-са-на???
Касана?!
Таварыш Арлянка?!

Арлянка!..
Арлянка!..
Арлянка жыве!

9

Гэтыя чуткі прывёз аканом:
— „Зьбілі,
забілі дарогай“…
Заварушыўся ад іх увесь дом,
Грозна зайгралі трывогу.

Зьбегліся ў момант уланы усе,
Вывелі іх на дзядзінец.