Старонка:Арлянка (1932).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Польскіх уланаў-жаўнераў?
Моўчкі сяляне натоўпам стаяць…
— Бі бізунамі холеру!

Сьвішчуць вужакамі ўздоўж бізуны,
Бракнуць крывавыя раны,
Стогны,
і словы,
Як шэлест лясны:
— Гэта…
Шчароса…
каханак…

Так шалясьцелі,
як шэлест лясны,
Потым
як роспачы рокат:
— Гэта —
Шчароса!..
Каханак!
Яны
Дзесьці абое далёка.

Офіцэр:

— Хто маё войска
туды завядзе?
Зноў галасы анямелі…

Офіцэр:

Бі,
покуль вочы пакінуць глядзець,
Покуль ня скруціцца цела!