Старонка:Арлянка (1932).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

Зноў засьвісталі уздоўж бізуны,
Бракнуць крывавыя раны.
— Зьлітуйся,
панку,
ня ведаем мы!
Зьлітуйся!..
Зьлітуйся,
пане!..

Офіцэр:

— Як-жа ня ведаць дзе вашы сыны?!
З дымам пушчу
і пажарам!
Хлопцы,
на зьмену бяры бізуны —
Моцнай павінна быць кара.

Крыкі
і стогны:
— Дзеці!..
— Сыны!..
Словы маўклівай гаворкі,
Як вецер узьвеены:
— Зьлітуйся,
Знае Азорыч!

У вокамгненьне яго прывялі,
Рукі завязаны моцна.

Офіцэр:

— Ну,
выбірай:
ці кавалак зямлі,