Гэта старонка не была вычытаная
Ці
вызваленьне і сонца!
Я і дзяўчыну дарую табе
Толькі…
няхай не Шчаросу —
Скрыўдзіў ён роўна
мяне
і цябе…
Ha,
закуры папяросу!
Азорыч:
Дзякуй,
паночку,
за ласку тваю,
Лішнія толькі стараньні:
Я
ня купляю
і не
прадаю,
А волю бяру у змаганьні!
Гневам няўтольным набрак офіцэр,
Выцяў з размаху навотлю,
Каплі крыві
на бялёвай руцэ
Чорнай плямай размоклі.
Кліча ён лёкаяў верных сваіх:
— Трох расстраляць на зьмярканьні,