Старонка:Арлянка (1932).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Вёску —
цяпер-жа усю падпаліць.
Загаласілі сяляне.

Сьціснуўшы боль у маршчынах чала,
Кінуў Азорыч хістацца:
Ты…
ня губі!
Не палі ты сяла!
Я…
завяду да паўстанцаў.

Вырваўся крык з чалавечых грудзей,
Нізка головы нагнулі:
Добра й нядобра,
што ён павядзе,
лёгка
і цяжка
ўздыхнулі.

11

Ночка настала,
а людзям ня сьпіцца
(Ночка трывогі
ня здолена сном):
Моляцца дома
і ў цёмных капліцах,
Просяць ратунку
і долі сыном.

А за гарамі
нізінаю соннай