Старонка:Арлянка (1932).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Шпарка імчыцца
паляцкі атрад.
Едзе між імі
засмучаны коньнік,
Моцна завязаны
рукі назад.

Поле мінулі —
паехалі лесам,
Кружыць дарогамі іх
праваднік.
Чорная ноч.
Незнаёмае месца.
Блішчуць,
як гнеў,
Папярос аганькі.

— Пане паручніку, —
просіць Азорыч, —
Можа дазволіце,
я закуру.

Офіцэр:

— Ты гэта мне
для чаго ўсё гаворыш,
Хочаш, каб зьнялі
вяровачкі з рук?!

Сьцішыў каня,
паглядзеў падазронна:
„Не!“