Старонка:Арлянка (1932).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

„Добра,
таварыш Азорыч,
уладзіў,
Толькі шпарчэй
эскадрон пагані“.

Азорыч:

— Пане паручніку,
я памыліўся,
Гэтае месца
цяпер пазнаю:
Будзе адгэтуль —
ня восем,
а з лішнім,
Трэба даць волю
У безе каню.

Офіцэр:

— Гладкая сьцежка?

Азорыч:

— Гатунак сярэдні.

Офіцэр:

— Можна на ўзавад?

Азорыч:

— А пэўна-ж,
ільга…