Старонка:Арлянка (1932).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ПРЫСЬВЯЧЭНЬНЕ

… А бывае часіна,
што ноч навылёт
Прасьвідруе цябе успамінамі:
Паўстаюць,
выдаецца,
мільёны галоў,
Што у змаганьні за волю загінулі.

Гэта нашае памяці струджаны сьлед
Кліча іх ад балонак гісторыі —
І прыходзяць яны,
як жывыя,
У сьне,
І тады урачыста гаворым ім:

— Мы калісьці у шэрагах грозных ваяк
Прысягалі над вашымі трунамі
Збудаваць над сусьветам высокі маяк,
Што завецца Вялікай Комунаю.

Перад вамі сягоньня запаляць агні
Усе нашы электрыкастанцыі:
Аглядайце краіну даўнейшых руін,
Дзе былі у дваццатым паўстанцамі!