Старонка:Арлянка (1932).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

1

Б‘е зямлю капытамі конь,
Выгінае шырокую шыю:
Чуе —
Мчыцца за ім экскадрон,
Чуе —
Коні храпуць чужыя.

Гэта гоніцца блізкая сьмерць
Праз нізіны,
узгоркі
і гаці.
Узяліся пачуцьці гарэць
Неадступным жаданьнем змагацца…

Не за славу крывіцкіх славян,
Не за ўласную долю
і лёс свой,
А за шчасьце рабочых,
сялян
Гарадоў занядбаных
і вёсак.

І ласкава цяжкою рукой
Песьціць коньнік шырокую шыю:
— Быццам віхар,
імчыся, мой конь,
Каб цябе не дагналі чужыя!

Нам патрэбна хвіліна адна
На жыцьцё