Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

усхліп ываючы толькі памаленьку. Апасьля ізноў скрывіліся вусны, зморшчыўся твар, ды ўжо моцна пачала галасіць.

Лявонцы зрабілося вельмі жаль дзяўчынкі, ажно у грудзях нешта сціснуло, — і ён пацегнуўся за ёю.

— Годзі плакаць. Ты-ж вялікая ўжо, стыдна! — гукаў ён перш здалёку, а пасьля, дагнаўшы, заглянуў у вочы: — Ну і чаго-ж гэта плакаць?

— Каб на цябе гэтак… — адбуркнула і тут-жэ абсунулася на дарогу; закрыла твар рукамі і плакаць не кідала.

— Баба, чыстая баба!.. — махнуў рукой Лявонка. — Цьфу, каб цябе…

Ні ей, ні яму неяк ад гэтых слоў не зрабілося лягчэй. Як пабачыў ён сьлёзы, што капалі памеж яе розовенькімі пальчыкамі, дык і сам замаркоціўся, — ледзь-ледзь не расплакаўся. Нахінуўся і прылажыў руку к яе валаскам, але разам спужаўся сваей адвагі і адняў руку. Яна тымчасам не сціхала, а ўсё плакала ды плакала.

— Ці чуеш? — спагадзя ізноў сказаў Лявонка, бо шкадаваў яе вельмі. — Ну, ці чуеш? Што табе?… Мо набіў хто?… Скажы!.. А мо згубіла што?… Разам пашукаем…

Дзяўчынка ўсё ручкамі закрывала свае вочы і круціла галоўкай, але ня вытрывала і, усхліпываючы, атказала:

— Хустачку… згубіла. Бацька с кірмаша прывёз… сіненькую, ў кветачкі… а я ўзяла ды згубіла.