Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

І заплакала ешчэ мацней, ешчэ горэй: „ай—ай—ай!…“

Лявонка, праканаўшыся, што памагчы ей ня зможэ, прыціх і толькі сумна пачаў угледацца ў пацямнеўшае небо. Дзяўчынку дужа шкадаваў, ажно сумна яму стало,

— Не плач… а мо ешчэ знойдеш!… — прашэптаў ён ізноў, але, прыкмеціўшы, што яна яго зусім нават ня чуе, адсунуўся і пачаў думаць, як гэта бацька задасьць ей за тую хустачку. І бытцам бачыў, як бацька, вялікі чорны казак, бьець яе, і як яна бедная аж захліпаецца ад сьлёз, дрыжыць ад страху і валіцца яму ў ногі.

Ня мог устаяць і адыйшоў колькі крокоў, але ізноў вярнуўся і успёрся на плот. Хацеў канешне усцешыць яе хоць якім ласкавым словам.

— Устань, ідзі лепей у хату… прызнайся бацьцы, што згубіла, і ўсё. Дужа шкадуеш?…

Гаварыў ён гэта мягка, ціха і рад быў, што яна паслухала і ўстала,

— Во, і добра! Ідзі ў хату, а не, то я с табой пайду, акуратна ўсё скажу і заступлюся нават. Ня бойся!

1 Лявонка важна ускінуў плечыма ды аглядзеўся навокодл.

— Ня трэба… — прашэптала малая ды, стрэпянуўшы пыл з спаднічкі, манілася ўжо ісьці.

Цяпер ён важна стаяў перэд ёю; разставіў ногі, што аж лахмоцьця неяк падняліся. Пастуківаў палкай і не звадзіў з яе сваіх вачэй, каторые зіхацелі гордасьцю і адвагай.

Дзяўчынка паглядзела спадылба і, размавываючы па твару сьлёзы, сказала:

— Ня трэба… не ідзі… мамка ня любіць бедных.

І пайшла адна дарогай, аглянуўшыся разы са два.

Маркотна зрабілося Лявонцы. І з дзябелаго, гордаго непрыкметна стаў ціхім, згорбіўся, перэкінуў торбу з рук на плечы ды гукнуў дзяўчынцы, што хавалася ўжо за вуглом:

— Будзь здарова!

Тая аглянулася і счэзла з вачэй.

Вечэр надходзіў, і ў паветры была гэткая душната, якая заўсягды бывае перад бурай. Сонцэ ўжо было зусім нізка; адны толькі вярхушкі тополей ў ім зіхацелі, а доўгіе цені, ў каторых хаваліся галіны дрэў, здавалося, разшыралі і выцягівалі іх пні… Небо дужа пацямнело, бытцам хто бархат расцягнуў над зямлёй. Толькі чутно было у адным баку гоман людзей, а у другім, як песьню пеялі. Зусюль веяло душнатой.