перад ім як раз як жывая і гэтак сабой закрыла яму ўсё — і казака, і дзеда… Плач яе ізноў зазьвінеў у яго вушах, і здалося яму, бытцам тутака — перад ім — капаюць на зямлю сьветлые яе сьлёзкі, каторые закрываюць яму ўвесь сьвет і студзяць яго грудзь, бытцам кусочкамі лёду…
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D0%BF_%D1%96_%D0%9B%D1%8F%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%281910%29._%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BD%D0%B0%D0%BA_4.png/250px-%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D0%BF_%D1%96_%D0%9B%D1%8F%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%281910%29._%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BD%D0%B0%D0%BA_4.png)
Гэтак, як самлеўшы, ледзь ён валок свае ногі за дзедам у зборніцу. Чуў ужо, як там усе гаманілі, але не хацеў, а нават ня мог разабраць іх гутаркі. Пасьля бытцам праз туман бачыў, як высыпаліся кусочкі дзедава хлеба, як яны ўдарыліся мягка і глуха аб стол… Дужа многа нейкіх галоў у вісокіх шапках тырчало кругом стада. А шапкі і галавы былі чорные, хмарные, ды ешчэ тое прыкмеціў, што яны ўсё ківаліся і гразілі… Пасьля двадужые дзяцюкі падхапілі дзеда ды гэтак ім затрасьлі, што той аж захарчэў:
— Да душы, ня вінен!… Ня вінен, мае міленькіе… Бог-жэ тое бачыць!…
Лявонка заплакаў і абсунуўся на зямлю.
Узяліся тады за яго: паднялі, пасадзілі на лаўку і перэтрасьлі ўсё яго шкуцьцё.
— Маніць Даніліха, чортава баба! — гэтак гукнуў нейкі казак сваім грубым сярдітым голасам, ды бытцам ударыў Лявонку па вушох.
— А хто іх там ведае? Можэ яны дзе і схавалі? — загаманілі іншые ешчэ крапчэй.