Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

хцівы, абарваны дзед пры сьвежай, маладзенькай, прыгожай дзяўчынцы — здавалося — быў зусім непатрэбны на сьвеці ды сярдзіты, як у казках. За што ён яе скрыўдзіў? Як жэ гэта можна было? Ён ей ня родны…

А дзед скрыпеў:

— Каб сто рублёў… сабраць!.. Памёр-бы тады спакойна…

— Маўчы!.. разам крыкнуў Лявонка, — Памёр-бы… а ўсё жывеш, не паміраеш… крадзеш толькі!.. — крыкнуў ды скочыў зусім бледны. — Стары ты злодзей!.. У-у — і пачаў трасьці сваім малым кулаком перад дзедавым носам. Апасьля сеў і праз зубы ўжо цэдзіў: — Дзіця абакраў… вельмі пекна!.. Стары, а гэтак робіш… Не даруюць табе на тым сьвеці!..

Разам ускалыхнуўся стэп, падуў вецер, і месяц сваім сінім сьветам абліў увесь стэп, каторы паказаўся дужа глыбокім. Туман пачаў хістацца і скора зусім згінуў… Ударыў пярун і разыйшоўся грохат… Небо і земля задрыжалі… Набегла куча густых хмар і праглынула месяц.

Зрабілося цёмна. Нейдзе далёка бліснула бліскавіца, і спагадзя загудзеў гром… Апасьля сціхло, — здаецца, ўсё сціхло на векі.

Лявонка жэгнаўся. Дзед сідзеў, нават не уздрыгнуў. Прыпёрся толькі шчыльна к дрэву, бытцам зросся з ім.

— Дзядуля!.. — прашэптаў Лявонка, са страхам чэкаючы, як гэта зара ударыць пярун, — Поўдзем у станіцу…

Небо ізноў задрыжало, бліснуў сіні агонь, загрохатало, бытцам праехаў нейдзе воз з жалезам.

— Дзядуля!.. — крыкнуў Лявонка,

Голас яго зьвінеў, як разбіты збанок, ледзь чутны за Грохатам пяруноў.

— А што… ўнучок ты мой… спужаўся… — ня рухаючыся з мейсца сіпла прашэптаў дзед.

У яго словах чутно было скаргу і боль. Лявонцы здалося, што гэта гукае нехта другі.

Пачалі падаць вялікіе каплі вады, ды неяк таемна, бытцам асьцерэгалі людзей… Здалёку дык ужо і моцна шумеў дождж. А тутака кожная капля падала асобна і памірала без эха. Гром грымеў усё бліжэй, бліскавіцы часьцей перэбегалі па небі.

— Ня пойду назад у станіцу! Хай мяне, злодзея, сабаку… тутака дождж зальець… хай пярун спаліць! — усхліпываючы гукаў дзед. — Ня пойду!.. Ідзі!.. — Вось яна дзе!.. Ідзі!.. Не хачу, каб ты тутака сядзеў… пайшоў!.. Ідзі!. Ідзі сабе!..

Дзед ужо ня гукаў, а крычаў сіпла.