Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

Чэкаючы на паром, ляглі яны ў цяньку пад падмытым і навісшым берэгам і доўга моўчкі глядзелі на шыбкіе і каламутные хвалі Кубані[1], плёскаўшыеся ля іх ног.

Лявонка заснуў ткі той час, а дзеда Архіпа ніяк сон ня браў: усё ў грудзёх нешта балело. На цёмна-шэрай зямлі абарваные, скорчэные яны чуць адзначываліся і выглядалі; як два камочкі, адзін — большы, другі — меншы. Іх твары, загарэўшые ад сонца і ў пылу, так сама бадай нічым ня розніліся ад бруднаго шкуцьця, накінутаго на іх плечы.

Кашчавы і доўгі дзед Архіп выцягнуўся як раз праз вузенькую пешчаную сьцежку, што, як жоўтая стужка, раскінулась памеж абрывам і берэгам рэкі. Лявонка скруціўся ў баранак ля яго баку. Тоненькі, хірлявы, ў сваей абарванай опратцы падобен быў да сухога сучка, бытцам адломанаго ад дзеда — старога пня, выкінутаго на пясок халоднымі і моцнымі хвалямі рэкі.

Дзед, успершыся на руцэ, паглядаў на другі берег, залітый сонцэм ды заросшый дробнай лазой, дзе ў адным мейсцы можна было прыкмеціць чорны бок парому. Тамака было неяк сумна і пуста. Шырокая шэрая дарога вела далёка ў глыбь стэпоў, дый ішла яна так проста, што ажно на дзеда навадзіла нудные думкі.

Тухлые яго вочы с чырвонымі запухшымі векамі міргалі неяк неспакойна, а зморшчэны твар бытцам застыў у болі, ў журбе. Сухі кашэль хватаў яго безпрэстанку; хутка

  1. Рэка на Каўказі.