Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Кожын раз, як гэтая думка прыхадзіла дзеду на вум, агортывала яго страшэнная жуда, а ў сяредзіне нешта бытцам абрывалося, хададзело; і гэтак тады рабілося яму сумна на душы, што, здаецца, так і пайшоў-бы ў сваю родную старонку — Расею… Толькі — далёка адсюль да Расеі… ўсё роўна, ня дойдзеш і нейдзе прыдзецца памерці на дарозі. А тутака, на Кубані, шчыра бедных дараць. Народ усё багаты, толькі неяк цяжкі ды сьмяшлівы. Ня любіць бедных, бо сам багаты.

А Лявонцы прыдзецца пашукаць іншай працы, як сіратой астанецца…

Дзед паглядзеў на яго вільготнымі ад сьлёз вачыма і асьцерожна сваей шэршавай рукой стаў гладзіць унукаву галоўку.

Той падняў свае вялікіе сініе вочы, На худым твары, рабым ад воспы, з вострым носікам і бледнымі вуснамі тые вочы здаваліся ешчэ большымі, ешче глыбейшымі, як былі яны папраўдзі.

— А што, мо йдзе? — спытаўся ён і, прылажыўшы к вочам руку казырком, угледаўся на рэку, залітую сонцэм.

— Не, ешчэ не йдзе. Стаіць на мейсцы. Ня пільна яму, ніхто ня клічэ, і не кратаецца… — ціха прагаварыў дзед. Рука яго ўсё лежала на галоўцы ўнука. — А што, задрэмаў?

Лявонка ківнуў галоўкай і расцягнуўся на пяску. Яны прымоўклі.

— Каб умеў я плаваць, пакупаўся-б, — адазваўся Лявонка, пазіраючы на ваду. — Бач, як быстра коціцца. Нябось, у нас гэткіх нема. І чаго-ж яна так сьпешаецца? Ніхто ня гоніць у нару, — пасьпееш на пару!..

І Лявонка сярдзіта адвярнуўся ад рэкі.

— А ведаеш што? — крыху падумаўшы, сказаў дзед, — давай, расперэзаемся, завяжэм рэмні, адзін канец прывяжу к тваей назе, а тады лезь у ваду і купайся…

— Во, прыдумаў! — атказаў Лявонка. — Гэткая рэка і мяне і цябе сцягне. Патонем абое.

— Праўда, што сцягне! Глядзі, як прэць, не раўнуючы як вясной у паводку! А колькі ж тут сенакосу, — і вокам не абняць!

Лявонка ляніўся гукаць і нічога не атказаў дзеду; цёр толькі ў пальцах камочэк сухой гліны.

А дзед глядзеў на яго ды аб нечым думаў.

— Вось як… — ціха прашэптаў Лявонка, стрэсаючы с пальцоў пыл, — здаецца, крэпкая земля, а расцёр — дык толькі пыл узьняўся, і то чуць відаць…

— Дык што-ж? — спытаўся Архіп і ізноў закашляў; праз сьлёзы угледаўся ў вялікіе бліскучые вочы ўнукавы.