Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, едзем! — камандаваў гаспадар воза.

— А піць з сабою нічога не вязеш? — спытаўся той, што агледаў воз. Яго сябр, зняўшы бот і прыжмурыўшы вочы, пачаў абгледаць галенішчэ.

— Не! А ціж табе мала вады ў рэцэ?

— Вады!.. я кажу не пра ваду…

— А, пра гарэлку? Не вязу гарэлкі.

— Як жэ ты гэта яе не вязеш? — сказаў перэвозчык, апусьціўшы вочы.

— Нутка, валяй!

Казак плюнуў на руку і ўзяўся за канат. Падарожны пачаў пасабляць яму.

— А ты, дзед, чаму не пасобіш? — спытаўся Архіпа перэвозчык з ботам.

— Родненькі, куды гэта мне! — ледзь прастагнаў дзед жалосным голасам.

— І ня трэба памагаць, самі справяцца!

Сказаўшы гэта, перэвозчык сам расцягнуўся на памосьці, бытцам хацеў паказаць дзеду, што і праўды тые без іх помачы абойдуцца,

Другі перэвозчык вылаяў яго, але, не атрымаўшы ніякога атказу, упёрся з усіх сіл нагамі аб паром.

Ішлі яны проці вады; яна сярдзіта біла ў бакі парома, знасіла і ходу унімала.

Лявонка угледаўея ў ваду, і пачало яму ў галаве круціцца, прычыніліся вочы ад мірганьня хваль, сон стаў яго марыць. А глухі шопат дзеда, скрып каната ды плесканьне хваль — усё гэта так і калыхало да сну; так і хацелося яму легчы на памост. Разам нешта моцна ударыло аб паром, ажно Лявонка упаў на падлогу. Адчыніліся тады шырэй яго вочы, ды пачалі навакол разгледацца. Над ім сьмеяліся казакі, дружна падпіхаючы паром к абгарэўшаму пню, ўкопанаму на берэзі.

— А што, заснуў ты, бедак? А які хірлявы! Лезь лепей на воз, давязу да станіцы (вёскі). А і ты, дзед, седай.

Дзед, падзякаваўшы казакам, пачаў падохківаючы ўзбірацца на воз. Лявонка так сама ўскочыў туды, і шпарка паехалі яны па дарозі, падыймаючы цэлые хмары пылу, ад катораго кашэль пачаў мучыць дзеда.

Казак зацягнуў песьню. А пеяў ён неяк адменна, то абрываў пасяродку, то ізноў канчаў песьню, пасьвістываючы. Здавалося, што ён бытцам зматываў нітку з клубка, а на вузлах зрываў яе.

Колы скрыпелі, пыл знімаўся; дзед пакашліваў ды трос галавой, а Лявонка думаў, што вось-вось даедуць, і пры-