Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

шырала свае выданьні і на мовазнаўства. У 1653 г. тут быў выдадзен „Лексикон Словено-Росийский, имен Толкование“. Гэта быў першы беларускі слоўнік; складзен ён быў кіеўскім вучоным таго часу П. Берындай. Першым выданьнем надрурукаван у Кіеве, а другім у Кутэйне. Слоўнік меў шырокае распаўсюджаньне ня толькі на Беларусі, але і за межамі. 324 балонкі гэтае кнігі фармату 4° зьмяшчаюць тлумаченьне славянскіх слоў па беларуску. Кніга значна пашырала веды ў беларускай мове сярод насельніцтва і адпавядала патрэбе праваслаўных і вуніятаў на Беларусі ў лепшым разуменьні славянскіх кніг, якія ўжываліся ў набажэнстве. Маскоўскі ўрад вельмі высока ставіў Аршанскіх друкароў; калі ясна вызначылася, што па ходу вайны Воршу прыдзецца зьвярнуць Польска-Літоўскай дзяржаве, то Маскоўскі патрыарх Нікан загадаў Кутэінскаму ігумену Іоілю Труцэвічу выехаць з Воршы ў Іверскі Спаскі манастыр, які толькі што быў пабудаван у г. Валдаі. У 1655 г. Іоіль Труцэвіч забраў з Кутэйны друкарню, манахаў-друкароў, абразы, ўсю маёмасьць Беларускай Кутэінскай лаўры і накіраваўся ў Наўгародчыну. Там, у г. Валдаі, Аршанскія друкары перадрукавалі некаторыя свае выданьні: Брашна Духоўнае, Новы завет з псалтыром і г. д.

Але патрыарх Нікан так даражыў беларускімі друкарамі, што ў 1665 г. перавёў іх пад Маскву ў толькі што пабудаваны манастыр „Новы Ерусалім“. Зараз Іверскі манастыр перавернут у Ніканаўскі музей. Абразоў і іншых вывезеных з Воршы рэчаў ў музэі няма. У часы пажараў 1764 і 1825 г.г. у Іверскім манастыру згарэла ўсё нутро саборнае царквы, але дасюль яшчэ ёсьць памяткі аб Аршанскіх друкарах і аб пераводзе іх у Новы Ерусалім. Пазьнейшыя Маскоўскія выданьні і асабліва шрыфты сінадальнай дру-