Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

карні ў Маскве, так паходзяць на Аршанскія, што адразу іх ня можна адрозьніць ад выданьняў Кутэінскай лаўры. Адсюль можна думаць, што Аршанскія друкары не засталіся пасьля Нікана ў Новым Ерусаліме, а былі пераведзены з сваімі прыладамі ў Маскву. Далейшых ведаў аб Беларускіх друках па Аршаншчыне на працягу 18-19-га сталецьцяў няма. У канцы 18 і пачатку 19 сталецьця друкаваліся на Аршаншчыне: Копысі, Дуброўне, яўрэйскія кнігі. Аршанская езуіцкая калегія выдавала ў 17-18 сталецьці вучнёўскі часопіс на лацінскай мове. Але абразчыкаў лацінскіх і польскіх выданьняў на Аршаншчыне нам не ўдалося адшукаць. Таксама ня уцалелі да нашага часу кнігі вуніяцкіх выданьняў, якія былі спалены пасьля 1839 г. Вядома толькі, што ў час праезду праз Воршу Кацярыны 2-й па звароце яе з Крыму, тут у Воршы ёй былі паднесены вершы вучняў Талачынскага базыльянскага вучылішча на лацінскай мове. Ці выдаваліся якія небудзь вучнёўскія часопісы ў базыльянскіх школах г. Воршы ў 18 сталецьці вестак няма. 19-ае сталецьця ў гісторыі Аршанскага друку вызначаецца вялікім заняпадам. Пануючыя клясы пабіліся на тры групы, якія цягнулі да розных культур, а большасьць жыхарства, беларусы на вёсцы, было пад прыгонам. Гарады ў Беларусі выяўлялі сабой, асабліва ў першую палову гэтага сталецьця, эканамічны заняпад беларускага мяшчанства. Асяродзьдзі культуры перасунуліся ў Пецярбург, Вільню Варшаву. Павятовы гарадок-Ворша зяняпаў, і мы на працягу ўсяго 19-га сталецьця не сустракаем ніводнае выдадзенай у Воршы кніжкі ня толькі на беларускай мове, але і на іншых. Магілёўска-беларускае вольна-эканамічнае таварыства ў 1826 г. ўзбудзіла троху думку паноў павету і пасьля злучэньня гэтага таварыства з такім жа Віцебска-беларускім вольна-эканамічным