Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

таварыствам у адзінае „Беларускае вольна-эканамічнае таварыства“ было складзена некалькі праэктаў паляпшэньня дабрабыту краю шляхам сяўбы дзятліны, картоплі і ўвядзеньня шматпольля, але гэтыя працы не надрукаваны ў свой час, і толькі ў 90 г. 19 сталецьця надруван „Гербовник Оршанского павету“ у „Историко Юридических материалах“, выданьні Віцебскага Губархіву. „Гербовник“ зьмяшчае апісаньне гэрбоў і радавод 172 родаў панскіх на Аршаншчыне. Надрукаван ён па — польску. З іншых выданьняў трэба адзначыць „Записки Горы-Горецкого Земледельческого Института“. Інстытут сваім нараджэньнем абавязан шматлікім хадайніцтвам „Беларускага Вольна-Эканамічнага Таварыства“ аб заснаваньні вышэйшай школы для дзяцей шляхты на Беларусі, так-што навуковую дзейнасьць інстытуту можна разглядаць, як працяг панскага краязнаўства па Беларусі. „Записки“ зьмяшчаюць шмат каштоўнага краязнаўчага матар‘ялу, які ня страціў сваёй вартасьці ў нашыя дні. Пасьля зачыненьня Горы-Горацкага Зямляробскага Інстытуту, навуковая думка і краязнаўчы рух спыніўся на Аршаншчыне. З эканамічным разьвіцьцём гарадоў к пачатку 20-га сталецьця шырока разгарнулася грамадзкая думка з асобным водценем сярод буржуазіі ў горадзе. Яўрэйскія паасобныя дзеячы бяруцца за расейскую культуру. Іх думка кіруецц ў бок збліжэньня з „вялікарускай“ культурай. Расейская культура праз школу царкву і гандлёвыя зносіны пачала шыбка прасачвацца ў масы нашых гарадоў і мястэчак. Імкненьне вырвацца за межы „чарты аседласьці“ прывадзіла да шчырай працы над аўладаньнем расейскай мовай і адукаванасьцю. Ня ўсім гэта ўдавалася і ў межах „чарты аседласьці“ былі розныя водцені ў кірунках далейшага разьвіцьця яўрэйскай асьветы. Адбіткам такіх настрояў сярод яўрэйскіх мас г. Воршы зьяўлялася