Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

выдавецкая дзейнасьць Іоселевіча, які з 1910 г. ў сваёй ўласнай друкарні друкаваў розныя абвесткі, абежнікі, тэлеграмы, а з 1915 г. пачаў выдаваць першую ў Воршы газэту „Оршанский Вестник, штодзённая дэмакратычная газэта“. „Оршанский Вестник“ выяўляў на сваіх старонках вось гэтыя няясныя розныя водцені грамадзкай думкі Аршанскага насельніцтва, якое было нездаволена сучаснасьцю, але ня зусім ясна бачыла сьцежку будучыны. У газэце мы знойдзем розныя матар‘ялы: тэлеграмы ўраду, абавязковыя пастановы мясцовых урадавых устаноў і добра пастаўленую мясцовую хроніку. Часам досыць яскрава праяўляюцца сіанісцкія настроі, асабліва ў нумарох газэты пачатку 1917 г., у далейшым адчуваецца значны бундаўскі ўплыў. Газэта выходзіла штодзённа да паловы 1918 г.

Шырокае разьвіцьцё друку на расейскае мове пачынаецца ў Воршы з чэрвеня 1917 г. У вараве клясавага змаганьня друк зноў набывае вялікаю вартасьць. Асабліва ўзмацняецца друк пасьля Кастрычнікавае Рэвалюцыі, якая ўзварушыла ўсе клясы жыхарства. Дробная буржуазія, якая згуртавалася ў партыі народніцкага напрамку, з чэрвеня 1917 г. пачала выдаваць штотыднёвік „Новая Жизнь“ — беспартыйны, прагрэсыўна-дэмакратычны часопіс земства, каапэрацыі „союза учителей“ Аршанскага павету. Яўрэйская дробная буржуазія гуртуецца каля „Оршанского Вестника“. Працоўныя Аршаншчыны з сакавіка 1918 г. пачалі выдаваць газэту „Известия Оршанского Исполкома Совета Рабочих, Крестьянских, Батрацких и Красногвардейских депутатов“. Газэта выходзіла тры разы ў тыдзень на працягу 1918, 1919. году. 3 1-га мая 1920 г. замест „Известий“, пачала выходзіць штодзённая газэта „Набат“, вышла каля 150 нумароў. З 1-га мая 1921 г. зноў пачынаюць выходзіць „Известия“, тры разы