Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ў тыдзень, аде выходзілі нядоўга. У гэтыя-ж годы была спроба выдаваць чыста прафэсыйны часопіс „Рабочая Жизнь“, орган Аршанскага павятовага „Упрофбюро.“ Вышла ўсяго шэсьць нумароў за 1921 г. і газэта зачынілася. Выданьні савецкіх устаноў і прафэсыйных арганізацый Аршаншчыны адбіваюць сабой надзвычайна шпаркую працу новага сацыялістычнага будаўніцтва на руінах старога ладу. Яны вяліся ў вытрыманым пролетарскім напрамку. Гэтага ня можна сказаць пра ўсе іншыя выданьні ў Воршы таго часу «Паўночнае аб‘яднаньне кодопэратываў Гомельскай губ“., якое выдавала „Новую Жизнь“, у сваёй праграмнай заяве ад рэдакцыі“ № 1-2 за 1918. заяўляе, што высьвятленьне мясцовай прыроды, этнаграфіі, прамысловасьці, складу насельніцтва і яго быту было пры царызме дужа слаба: ў прэсе і навуковай літаратуры. І рэдакцыя імкнецца заснаваць такі часопіс, якіб у першую чаргу высьвятляў мясцовае жыцьцё. Далей рэдакцыя зьвяртаецца з адозвай да папоў, настаўнікаў, селян і да ўсіх грамадзян з просьбай аб дапамозе шляхам прысылкі допісаў.

Канчатковым выяўленьнем гэтых настрояў на Аршаншчыне зьяўляецца „Бюллетень № 1 Военно-Революционного комитета Оршанского уезда“ 7-го жніўня 1918 году. У гэты час адбылося паўстаньне левых эс-эраў, якім замкнуўся кругабег „дэмакратычных“ настрояў на Аршаншчыне. З гэтага часу такія настроі ідуць к спаду, але друкарская справа прадаўжаецца Паўночнае аб‘яднаньне коопэратываў выдае некалькі кніжак апавяданьняў Л. Талстога, буквар Вахцерава і кніжкі М. В. Ромм „Классовая или единая потребительская кооперация. Вопросы взаймоотношения рабочей и обіцегражданской кодперации“. Орша 1919 г. „Протокол 1-го Оршанского с‘езда школьных работников и деятелей