Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

по народному образованню 11-13/x 1918 г.“ „Отчет о 2-м учительском с‘езде“ 1920 г. У гэтыя-ж часы пачынаецца выдавецтва прац розных аддзелаў выканаўчага камітэту. Аршанскі павятовы аддзел народнае асьветы ў 1919 г. выдаў часопіс „Народное Просвецение“ № 1, сродкі ад продажы якога пайшлі на барацьбу з дзіцячай бяспрытульнасьцю. Аддзел кіраўніцтва Аршанскага павятовага выканкому выдаў „Справочник Оршанского уезда, Витебской губернии“. Гэта быў паселены сьпіс Аршанскага павету, у якім пералічаецца жыхарства вёсак, мястэчак і гарадоў павету, прыводзяцца лічбы двароў, зямлі, плошчы азёр, лясоў і тарфянікаў. Прэзыдыум павятовага выканкому выдаў „Протоколы, резолюции и постановления 10 и 11-го уездных с‘ездов Советов рабочих, крестьянских, красноармейских и батрацких депутатов, Оршанского уезда“. Ворша 1921 г. На працягу 1918-1922 г. Аршанскае студэнцкае эямляцтва выдала 4 нумары сваіх часопісаў „Известия Стута“. Часопіс досыць гумарыстычнага зьместу. У 1921 г. пачалося выданьне „Записок Горецкого Сельско-хозяйственного Института“. Навуковая думка зноў закрынічала на Аршаншчыне. У 1917 г. Аршанскае земства выдае „Проект аграрной реформы“ прафэсара Вінаградава. У 1923 г. пашыраецца выдавецтва Аршанскага павятовага аддзелу народнае асьветы. Ім надрукаваны „Букварь“ Вахцерава, „Программы 4-х летней школы 1 ст., Программы летних экскурсий в школе“. З асьветніцкіх выданьняў трэба адзначыць выданьне Аршанскага аб‘ядняньня настаўнікаў інтэрнацыяналістых „Отчет о 1-м с‘езде учителей интернационалистов Оршанского уезда 1921 г.“

Беларускі друк на Аршаншчыне зноў разгортваецца пасьля далучэньня Аршаншчыны да Савецкай Беларусі. У 1924 г. была выдадзена Аршанскім Акруговым Камітэтам КПБ