Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

кніга „Из материалов 1-й Оршанской Окружной партконференции 25 го, ноября 1924 г.“ Гэта першы зборнік матар‘ялаў, які пробуе ўсебакова высьветліць эканоміку і культуру сучаснай Аршаншчыны. Дадаткам да гэтага зборніку можна лічыць кнігу „Сборник материалов 1-й Оршанской акружной конференции Ленинского Коммунистического Союза молодежи Белоруссии“ выданьне Аршанскага Акругова Камітэту ЛКСМБ. Гэтыя „матар‘ялы“ падагульваюць працу савецкіх устаноў, цэлую паласу партыйнага будаўніцтва мінулага і вызначаюць шляхі савецкай, партыйнай прафэсыянальнай: працы на бліжні час. У пачатку 1925 г. Аршанскім Акруговым Камітэтам КПБ у Ленінскі тыдзень было выдадзена „Письмо рабочим, крестьянам, служащим, работницам и крестьянкам Оршанского округа“, гдзе падагульваецца праца, па адраджэньні Савецкай гаспадаркі і вызначаюцца бліжэйшыя шляхі працы. Працягам гэтага роду выдавецтва зьяўляецца „Пісьмо Аршанскага Акругкому КПБ, Акрвыканкому і Праўленьня спажывецкага саюзу ка ўсім Райкомам КПБ, РВК, Спажывецкім таварыствам, Рэўкамісіям, Сельсаветам і Камітэтам Селянскай Узаемадапамогі Аршанскай акругі“ аб зьнішчэньні ўсіх недахватаў у працы кодпэрацыі. Аршанскім Акруговым Саветам Прафсаюзаў былі выдадзены „Протоколы 1-й Оршанской Окружной Конференций Профессиональных Союзов“ 1-3 лютага 1925 г. Гэта кніга падагульвае мінулую працу прафсаюзаў Аршаншчыны і ставіць чарговыя задачы на будучыну. Працягам гэтае кнігі зьяўляюцца „Тезисы к 9-й Окружной Конференцийя Профсоюзов 17-га апреля 1926 г.“ Газэта „Камуністычны Шлях“ у сваёй друкарні разгортвае выдавецтва беларускіх кніг і брашур. Сярод іх трэба зазначыць („Аршанскі Маладняк“ № 1-5, каля якога гуртуюцца паэты і пісьменьнікі Аршаншчыны прале-