Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

тарскага напрамку. „Маладняк“ дапамог больш здольнай моладзі з працоўных колаў вызначыць, свой літаратурны шлях. У 1919 годзе Аршанскі Пралеткульт выдаў па расейску зборнік вершаў поэтаў з рабочых „Песни Минувшего“. Акруговае Таварыства Краязнаўства выдае непэрыядычны зборнік „Аршаншчына“. Гіспарт выдаў цікавую кнігу „1905 г. на Аршаншчыне“. К 2-му Акруговаму Зьезду Саветаў Прэзыдыум Аршанскага Акрвыканкому выдаў „Очерки по народному хозяйству Оршанского округа 1927. г.“, якія падагульваюць дасягненьні эканомікі сучаснае Аршаншчыны. Былі выдадзены рэзалюцыі партыйных і савецкіх зьездаў Акругі.

У 1926 г. зьявіўся з друку том 1-й „Прац Навуковага Таварыства па вывучэньню Беларусі пры Беларускай Дзяржаўнай акадэміі сельскае гаспадаркі ў Горках“. Зараз ўжо выдаецца трэці том „Працы“. Гэтае выданьне адчыняе новую старонку ў гісторыі Аршанскага друку і зварачвае яму тое агульна-беларускае значэньне, якое ён меў у 17 сталецьці. Зьмешчаныя ў 2-х томах „Прац Навуковага Таварыства“ артыкулы карысны для сельскае гаспадаркі ўсяго нашага саюзу. Працягваецца выданьне „Прац Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі“. Беларуская навуковая думка на Аршаншчыне знаходзіць сабе шырокае ажыцьцяўленьня ў друку-Беларускі працоўны люд, пад кіраўніцтвам Камуністычнай Партыі, разгортвае вялікую ўпартую працу па адраджэньні Беларускай культуры. Беларускі друк зноў заняў сваё мейсца ў жыцьці краіны, і орган Акругкому КПБ, газэта „Камуністычны Шлях“ паказвае ўсім працоўным пэўныя шляхі да камунізму, і працоўныя Аршаншчыны ўсё шырэй і шырэй гуртуюцца каля газэты. Кожны год высоўвае ўсё новыя і новыя дзесяткі і сотні дапішчыкаў у газэту з працоўных мас Аршаншчыны. Шырыцца выданьне насьценных газэт пры