Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная
Д. М. Васілеўскі

ДРУК НА АРШАНШЧЫНЕ.

Краязнаўчыя арганізацыі Беларусі старанна вывучаюць, гісторыю сваіх акруг і раёнаў. Значную дапамогу вывучэньню мінулага краю аказваюць веды па гісторыі друку ў даннай мясцовасьці. Кнігі, якія друкаваліся шмат дзе па Беларусі, зьяўляюцца ня толькі цікавымі паказчыкамі дасягненьняў культуры ў пэўны час, але высьвятляюць сабой ход эканамічнага жыцьця і клясавае барацьбы сярод насельніцтва краіны. Вывучэньне гісторыі друку на Беларусі дае вельмі каштоўны матар‘ял для зразуменьня ўзаемаадносін жыхарства ў данны час гістарычнага жыцьця.

Зьбіраньне друкаваных помнікаў у краязнаўчыя музэі чарговая задача краязнаўчай працы. Гэтыя кнігі, лістоўкі, справаздачы, брашуры, адозвы будуць сьведчыць аб мінулым гораду ці мястэчка. Аршанскае Акруговае Таварыства Краязнаўства летам 1926 г. занялося вывучэньнем і зьбіраньнем Аршанскіх старадрукаў. Пры гісторыка-этнаграфічнай сэкцыі была выдзелена бібліографічная камісія, якая ў кароткі час сабрала досыць цікавы матар‘ял па гісторыі друку ў горадзе Воршы. Пэўных вестак аб Аршанскіх выданьнях мінулага часу ня было і на Аршаншчыне не ўдалося знайсьці ўзораў Аршанскіх старадрукаў. Але дзяржаўная бібліотэка ў Мэнску мае некалькі паасобнікаў Аршанскіх выданьняў 17 сталецьця, а ў Кіеве, ў царкоўна-археолёгічным музэі, ёсьць помнік Аршанскага перапісу кніг 14-га сталецьця. Аршанскі музэй, на жаль, у сваіх калекцыях ня мае кніг Аршанскіх старадрукаў.

У 14 сталецьці, у Воршы, кнігі перапісваліся пры царквах і манастырох. Узор Аршанскіх рукапісаў дайшоў да