Старонка:Аршаншчына (1927).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

нашага часу ў відзе, так званага, „Аршанскага эвангэля“‘ якоя знойдзена ў ліку выкінутых рэчаў з Нікольскае царквы, у Воршы, у час францускай навалы 1812 г. Самая эвангэля мае від рукапісу фармату бальшой чверткі ў 6 вяршкоў даўжыні і 4½ вяршкі ў шыркі. Эвангэля пісана на пэргамэнту, які разьлінаван чым-та войстрым. Пісана эвангэля ўставам у два стаўпкі па 28 радкоў у кожным. Рукапіс аздоблен двумя застаўкамі, размалёван кінаварнымі відамі розных жывёл, птушак. Кніга апраўлена ў дубовую аправу, ад якой засталася толькі адна задняя дошка. У царкоўны музэй Кіеву кніга была аддадзена протаерэем Кіева-Сафійскага сабору Лебядзінцавым, к якому яна папала ад Аршанскіх папоў. Гэты рукапіс сьведчыць аб досыць высокім узроўні перапісваньня кніг у Воршы. Праўда, тут адчуваецца ўплыў Смаленскіх перапішчыкаў, эвангэля захоўвае свой беларускі мясцовы водцень.

Друкарская справа на Аршаншчыне разгарнулася шырока ў 17 сталецьці ў часы вялікага абвайстрэньня клясавага змаганьня. 17-ае сталецьце ў гісторыі Воршы адзначаецца вялікім узростам панскае маёмасьці ў выглядзе каталіцкіх кляштараў і ўпартай барацьбой паміж шляхецтвам і заможнымі слаямі гораду за перавагу на замежных і нутраных рынках. Беларуская шляхта імкнецца канчаткова падначаліць сабе гарадзкое жыхарства, мяшчанства і гарадзкія магістраты вядуць упартае змаганьне за свае прывілеі. Усё гэта адбываецца на фоне рэлігійнай барацьбы каталіцкага і праваслаўнага вызнаньня. Каталіцкія кляштары, пры падтрыманьні апалячаных магнатаў і з дапамогай каралеўскага ўраду, хутка будуюцца ў Воршы і пачынаюць дружны націск на эканамічныя інтарэсы праваслаўных царквей і манастыроў. Шляхецкі гандаль надламвае эканамічную моц мяшчанства.