Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

28. Складаньне ужываецца пры разьвязваньні гэткіх задач: 1) Калі патрэбна знайсьці зьлічво дадзеных лікаў, 2) Калі дадзены лік патрэбна павялічыць на некалькі адзінак і г. д.

Увага. Пры складаньні зьлічво заўсёды мае адно найменьне з дадзенымі лікамі.

АДЫМАНЬНЕ.

29. Адыманьнем наз. дзееньне, пры падмозе каторага па зьлічву дзьвюх складанак і адной з іх знаходзіцца другая невядомая складанка.

(Лікі дзееньня адыманьня-зьмяншаны, адыманы і астача, або розьніца).

30. Зьмяншаным наз. дадзенае зьлічво, ад каторага адымаюць.

31. Адыманым наз. дадзеная складанка, каторая адымаецца.

32. Астачаю, або розьніцаю, наз. шуканая складанка, каторая дастаецца ад адыманьня.

Знак дзееньня адыманьня наз. мінусам (-).

Мінус пішацца паміж зьмяншаным і адыманым, калі яны напісаны ў адзін радок; калі-ж яны напісаны адзін пад адным, то мінус ставіцца збоку (зьлева). У першым выпадку посьле адыманага трэба паставіць знак роўнасьці і упоравень з ім напісаць астачу; ў другім выпадку-пад адыманым працягваюць паземную рысу і астачу пішуць пад ёю, напрыклад:

200- 45=155
442-248-194

200
-45
___
155

442
-248
___
194

33. Астача паказвае, чым або на колькі адзінак зьмяншаны большы за адыманы або адыманы меншы за зьмяншаны.