Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/14

Гэта старонка была вычытаная

Правіла адыманьня.

Каб зрабіць адыманьне цэлых лікаў, трэба адыманы падпісаць пад зьмяншаным так, каб адзінкі стаялі пад адзінкамі, дзесяткі пад дзесяткамі і т. д., пад адыманам працягнуць рысу. Пасьля гэтага павінна вылічыць адзінкі з адзінак, дзесяткі з дзесяткаў, соткі з сот і г. д.

Калі лічбіна зьмяншанага большая за лічбіну адыманага, астачу падпісываюць пад рысаю ў тым-жа слупку, калі-ж лічбіна якога-небудзь парадку ў зьмяншаным меншая за лічбіну таго-ж парадку ў адыманым, то пазычаюць адну адзінку ў чарговае лічбіны зьмяншанага, прыбаўляюць да лічбіны зьмяншанага дзесяць і потым адымаюць; калі-ж гэта чарговая лічбіна ёсьць нуль, то пазычаюць адзінку ў бліжэйшае значнае лічбіны, нуль лічаць за дзевяць, а да зьмяншанай лічбіны прыбаўляюць дзесяць.

Лішнія лічбіны зьмяншанага пераносяць у астачу без перамены.

Прыклады:
1)7686
-5462
___
2524

2)
500328
-423465
______
79863

Калі ў дадзеным адыманьні ўсе лічбіны зьмяншанага большыя за адпаведныя лічбіны адыманага, то усё роўна, аткуль рабіць дзееньне: ад ніжэйшых парадкаў да вышэйшых, або наадварот; у праціўным- жа выпадку зручней рабіць адыманьне ад ніжэйшых парадкаў да вышэйшых, бо пры такім парадку заўсёды можна, калі патрэбна будзе, ўзяць адну адзінку вышэйшага парадку для раздрабленьня яе у адзінкі ніжэйшага парадку.

34. Каб праверыць адыманьне, трэба або адыманы скласьці з астачаю, або ад зьмяншанага адлічыць астачу; калі дзееньне зроблена праўдзіва, то у першым выпадку павінна дастацца зьмяншаны, а у другім-адыманы.

35. Адыманьне ўжываецца пры разьвязваньні гэтакіх задач: 1) Калі патрэбна знайсьці астачу паміж двома лікамі, ці патрэбна даведацца, чым адзін лік большы або меншы другога ліку; 2) калі трэба паменшыць лік на колькінебудзь адзінак; 3) калі па дадзенаму цэламу (зьмяншанаму) і адней частцы (адыманаму або астачы) патрэбна знайсьці другую яго частку (астачу) або адыманы і г. д.

Увага: Пры адыманьні астача заўсёды мае адно найменьне

з дадзенымі лікамі.