Залежнасьць паміж дадзенымі і шуканымі пры складаньні і адыманьні.
З разуменьня складаньня выходзіць, што:
36. Зьлічво роўна ўсім складанкам, узятым разам.
37. Адна з складанак роўна зьлічву бяз рэшты складанак.
З разуменьня адыманьня выходзіць, што:
38. Астача роўна зьмяншанаму без адыманага.
39. Зьмяншаны роуны адыманаму разам з астачаю.
40. Адыманы роуны зьмяншанаму без астачы.
Ведаючы аснаўныя асаблівасьці дадзеных і шуканых у складаньні, можна так праверыць складаньне пры падмозе адыманьня.
Закасаваць адну складанку, скласьці астатнія і гэтае новае зьлічво адняць ад ранейшага; калі ў астачы будзе закасованая складанка, складаньне зроблена праўдзіва.
Зьмены зьлічва і астачы.
Зьмены зьлічва.
Дзеля таго, што ў зьлічве маецца столькі адзінак, сколькі іх знаходзіцца ў ва ўсіх складанках, то:
41. Калі адна з складанак павялічыцца на які- небудзь лік, то зьлічво павялічыцца на той жа лік.
42. Калі адна з складанак паменшыцца на які-небудзь лік, то зьлічво паменшыцца на той-жа лік.
43. Калі-ж адна з складанак павялічыцца, а другая паменшыцца у адзін і той-жа час на адзін і той жа лік, то зьлічво астанецца бяз зьмены.
Зьмены астачы.
Дзеля таго, што зьмяншаны ёсьць зьлічво, а адыманы і астача - складанкі, то: