44. Калі зьмяншаны павялічыцца на які-небудзь лік то астача павялічыцца на той-жа лік.
46. Калі адыманы павялічыцца на які-небудзь лік, то астача паменшыцца на той-жа лік.
45. Калі зьмяншаны паменшыцца на які-небудзь лік то астача паменшыцца на той-жа лік.
47. Калі адыманы паменшыцца на які-небудзь лік, то астача павялічыцца на той-жа лік.
48. Калі зьмяншаны і адыманы адначасна павялічыцца або паменшыцца на адзін і той-жа лік, то астача ня зьменіцца.
МНОЖАНЬНЕ.
49. Множаньнем наз. дзееньне, пры падмозе каторага адзін лік бярэцца складанкай столькі разоу, колькі адзінак маецца у другім ліку.
(Лікі дзееньня множаньня -множаны, множнік і множыва).
50. Множаным наз. той лік, каторы памнажаецца, або каторы бярэцца складанкай.
51. Множнікам наз. той лік, на каторы памнажаецца, або каторы паказвае, колькі разоў множаны бярэцца складанкай.
52. Множывам назыв. той лік, каторы дастаецца ад множаньня.
53. Множыва не зьмяняецца, калі множаны узяць множнікам, а множніка множаным (7 х 8=8 х 7).
Дзеля таго:
54. Множаны і множнік назыв. так сама адным найменьнем-сумножнікамі, або чыньнікамі.
Знакамі множаньня служаць ускосны крыжык [х] або кропка [·].
Пры множаньні адназначнага ліку на адназначны множаны і