Правіла множаньня многазначнага ліку на адназначны.
Каб памножыць многазначны лік на адназначны, трэба падпісаць множнік пад адзінкамі множанага, працягнуць рысу і зьлева паставіць знак множаньня. Множаньня пачынаюць з звычайных адзінак і затым паступова множаць дзесяткі, соткі, тысячы і г. д.
Калі множаньня якой-небудзь лічбіны дастаецца адназначны лік, то яго пішуць у множыве, як ён ёсьць, калі-ж множыва выражана двухзначным лікам, то адзінкі яго пішуць у множыве, а дзесяткі дадаюць да ліку, каторы дастаецца ад множаньня чарговай лічбіны множанага на множнік.
55. Каб памножыць які-небудзь лік на 10,100,1000 і, наагул, на лік, каторы абазначаны адзінкай з нулямі, трэба да множанага прыпісаць столькі нулëу, колькі іх ёсьць пры адзінцы.
Няхай, напрыкад, патрэбна 756 памножыць на 100; гэта значыць, што дадзены лік трэба ўзяць складанкай 100 разоў, або павялічыць яго у 100 разоў, значыцца, адзінкі яго павінны зьмяніцца ў соткі, дзесяткі, у тысячы і г. д., а гэта зробіцца само сабой, калі да дадзенага ліку прыпісаць два нулі (756.100=75600).
56. Каб памножыць лік на адну значную лічбіну з нулямі, трэба множаны памножыць на значную лічбіну і да множыва прыпісаць столькі нулёу, сколькі іх знаходзіцца у множніку.
Няхай, напр., патрэбна 365 памножыць на 700.
Дзеля таго, што 700=7.100, дык 365.700=365.7.100; але 365.7=2555, дык 365.700=2555.100=255500.
57. Калі множаны або множаны і множнік канчаюцца нулямі, дык лікі трэба перамножыць так, як калі-б гэтых нулёў зусім ня было; потым да адтрыманага множыва прыпісываюцца ўсе нулі, каторымі канчаюцца множаны і множнік.
Прыклады:
7500
X
15
___
375
75
___
112500
3700
X
1800
___
296
37
___
6660000