Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла дзяленьня.

Каб разьдзяліць многазначны лік на адназначны, або на многазначны, аддзельваюць у дзельным ад левае рукі да правае столькі лічбінаў, колькі іх ёсьць у дзельніку. Калі дзельнік ня зьмяшчаецца, аддзельваюць у дзельным адную лічбінаю больш. Даведваюцца, колькі разоў у аддзеленым ліку зьмяшчаецца дзельнік і дастаную лічбіну пішуць у дзелі. Памнажаюць затым дзельнік на знойдзеную лічбіну дзелі і множыва адымаюць з аддзеленае часткі дзельнага.

Да астачы зносяць чарговую ўправа лічбіну дзельнага і посьле зносу лік дзеляць на дзельнік; лічбіну ад гэтага дзяленьня пішуць у дзелі направа ад раней напісанай лічбіны. Памнажаюць потым дзельнік на другую лічбіну дзелі і множыва адлічаюць з таго ліку, каторы быў падзелены для адтрыманьня другое лічбіны дзелі.

Так робяць датуль, пакуль у дзельным ня будзе зусім лічбінаў для зносаў. Калі ў астачы, на зносу да ей лічбіны дзельнага, дастанецца лік, меншы за дзельнік, пішуць у дзелі 0, а да астачы зносяць чарговую лічбіну дзельнага[1].

Прыклады:1) 67374 9 2) 51517620 567
43 7486 5103 90860
77 4876
54 4536
0 3402
3402
0

З вытлумачэньня дзяленьня выходзіць, што дзельны роўны дзельніку, памножанаму на дзель, а дзеля гэтага:

69.Каб пераверыць дзяленьне, трэба дзельнік памножыць на дзель і да множыва дабавіць астачу, калі яна ёсьць; калі ўсе дзееньні зроблены праўдзіва, дык дастаецца абавязкова дзельны.

70.Дзяленьне ўжываецца пры разьвязваньні гэткіх задач: 1) калі патрэбна даведацца, колькі разоў адзін лік паўтараецца ў другім; 2) калі трэба даведацца, у колькі разоў адзін лік большы або меншы за другі лік; 3) калі трэ-

  1. Для скарочаньня часу, пры дзяленьні на адназначны лік, пад дзельным не падпісываюць множыва дзельніка на кожную лічбіну, а, робячы множаньне і адыманьне на памяць, пад дзельным пішуць толькі астачы. (глядзі прыклад 1).