127.Усякі лік дзеліцца на 9 без астачы, калі зьлічво лічбінаў яго дзеліцца на 9 без астачы.
128.Усякі лік дзеліцца на 6 без астачы, калі ён дзеліцца на 2 і на 3, т. е. на ўзаемна-першыя множнікі 6-ці.
Няхай лік 342 дзеліцца па 2 і на 3; давядзём, што ён разьдзеліцца на 6. Разьдзелім 342 на 3 роўныя часткі [342:3–114] і злучым дзьве часткі ў адну (114+114–228); тагды 342 можна выразіць зьлічвом дзьвюх складанак [228+114–342], з каторых першая складанка зложаная з дзьвюх роўных частак, дзеліцца на 2, а калі зьлічво дзьвюх складанак і адна з іх дзеліцца на 2, дык і другая складанка павінна дзяліцца на два, але другая складанка ёсьць трэйцяя частка ліку 342; калі-ж трэйцяя частка дзеліцца на два, дык увесь лік, як відаць, разьдзеліцца на 6.
Так сама можна давесьці, што:
на 12 дзеліцца ўсякі лік, калі ён дзеліцца на 3 і на 4; на 15, — калі ён дзеліцца на 3 і на 5; на 18 — калі ён дзеліцца на 2 і на 9: на 24, — калі ён дзеліцца на 8 і на 3; на 36, — калі ён дзеліцца на 4 і на 9; на 40, — калі ён дзеліцца на 5 і на 8; на 45, — калі ён дзеліцца на 5 і на 9; на 50, — калі ён дзеліцца на 2 і на 25; на 72, — калі ён дзеліцца на 8 і на 9; на 75, — калі ён дзеліцца на 3 і на 25 i r. д.
На 11 дзеліцца ўсякі лік без астачы, калі розьніца паміж зьлічвом лічбінаў, стаячых на чотных мяйсцох, і зьлічвом лічбінаў, стаячых на нячотных (лішкавых) мяйсцох, ёсьць нуль або лік, разавы (кратны) адзінаццаці.
Прымета падзельнасьці лікаў на 7 або на 13 ёсьць у тым, каб дадзены лік разьбіць, лічучы ад правае рукі да левае, на грані, па 3 лічбіны ў кожнае; потым знаходзіць розьніку намі: зьлічвом лікаў, напісанных гранямі, стаячымі на чотных мяйсцох, зьлічвом лікаў, напісанных гранямі, стаячымі на нячотных мясцох; калі гэта розьніца ёсьць нуль або лік, разавы 7 і 13, дык і самы лік разьдзеліцца на гэтыя дзельнікі.
Прымета падзельнасьці лікаў на 37 ёсьць у тым, каб лік разьдзяліць, па старому, на грані; калі зьлічво лікаў, выражаных гранямі яго, дзеліцца на 37, дык і лік разьдзеліцца на 37.