Дзеяньні з дробязнымі іменнымі лікамі.
Драбленьне дробязных іменных лікаў робіцца, падобна цэлым лікам, спосабам множаньня на адзінкавыя адносіны.
1)4/7вярстыдрабіцьувяршкі.
Разважаем: 1 вярста мае 500 саж.; значыцца, 4/7 вярсты маюць 7 частак 500 саж. або 500. 4/7 = 2000/7 саж.
1 саж. мае 3 арш.; значыцца 2000/7 саж. маюць 2000/7 частак 3 аршын або 3. 2000/7 = 6000/7 арш.
1 арш. мае 16 вяршк.; значыцца, 6000/7 аршына маюць 6000/7 частак 16 вярш. або 16 · 6000/7 = 96000/7 вярш. = 137142/7 вярш.
2)23/5пуда3/4хун.15/8лота драбіць у лоты.
Разважаючы па вышэйшаму, вылічваем: 40 х. · 23/5 = 104 хунты; 104 хунт. + 3/4 х. = 1043/4 хунт.; 32 лот. · 1043/4 = 3352 лот. + 15/8 л. = 33535/8 лота.
3)8/11парывыразіцьмногаіменнымлікам.
8/11 пары дробім у гадзіны: 24 · 8/11 = 192/11 = 175/11 гадзіны. Пакідаючы 17 гадз. у боку, дробім 5/11 гадзіны ў часіны; 60 · 5/11 = 300/11 часіны = 273/11 часіны. Пакідаючы 27 часін у боку, дробім 3/11 часіны ў сэкунды: 60 × 3/11 = 180/11 = 164/11 сэк.
Значыцца,8/11пар.=17гадз.27 часін. 164/11 сэк.
Збуйненьне дробязных іменных лікаў робіцца, падобна цэлым лікам, спосабам дзяленьня на адзінкавыя адносіны.
Прыклады:
1)Зьвярнуць,4/5аркушаўрэзы.
Зьвернем раней аркушы ў лібры, г. зн. даведаемся, якую частку лібры, або 24 аркушаў, складваюць 4/5 аркуша. Для гэтага трэба разьдзяліць 4/5 на 24 і адтрымаць 4/5 : 24 = 1/30 (лібры). Потым даведаемся, якую частку рэзы, або 20 лібраў, складвае 30 = 1/30 лібры. Для гэтага мы 1/30 дзелім на 20 : 1/30 : 20 = 1/600 (рэзы).
2)22хун.20лот.11/3зал.зьвярнуцьупуды.
Разважаючы па вышэйшаму, вылічваем: 11/3 : 3 = 4/9 лот., 4/9 лот. + 20 лот. = 204/9 лот.; 204/9 : 32 = 23/36 хун.; 23/36 хун. + 22 хунт. = 2223/36 хун.; 2223/36 х. : 40 = 163/288 пуд.