Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

4) Разьдзяліць 5 рэзаў 45/6 лібры на 4/5.

Каб разьдзяліць дадзены лік на 4/5, трэба яго памножыць на 5 і дастанае множыва разьдзяліць на 4:

5рэзаў45/6лібр.
×5
26 рэз. 41/6лібр . 4
2 рэз. =40лібр . 6 рэз.111/24лібр.
+41/6лі бр.
441/6лібр.=265/6
265/6:4=265/24=111/24.

Пры дзяленьні іменнага ліку на іменны, трэба дзельны і дзельнік зьвярнуць у меры аднаго найменьня і пасьля пачынаць рабіць дзеяньні па вышэйшых правілах.

Дзесяцёрныя дробязі.

Абазначваньне і чытаньне дзесяцёрных дробязяў.

189.Дзесяцёрнаю дробязьзю называецца такая, у каторай назоўнікам служыць 10, 100, 1000,… і, наагул, толькі лік, абазначаны адзінкаю з нулямі.

190.Пяршынство дзесяцёрных дробязяў перад простымі ёсьць у тым, што іх можна напісаць без назоўніка, дзеля гэтага і дзеяньні над імі могуць рабіцца падобна таму, як робяцца над цэлымі лікамі.

191.Каб напісаць якую-небудзь дзесяцёрную дробязь, можна спачатку напісаць яе лічнік, гледзячы, каб у ім было роўна столькі лічбін, колькі нулёў павінна быць у падразумеваным назоўніку; калі пры гэтым значных лічбінаў нястача, дык на мейсца іх трэба прыпісаць з левага боку нулі; потым зьлева ад лічніку паставіць коску і зьлева ад яе цэлы лік або нуль, калі цэлага ліку няма.

192.Каб прачытаць дзесяцёрную дробязь, трэба спачатку прачытаць цэлы лік, потым лічнік, дадаць да яго дзесяцёрнае значэньне толькі апошняе лічбіны яго.

Правільныя і няправільныя дзесяцёрныя дробязі. Параўнаньне дзесяцёрных дробязяў паміж сабою.

193.Правільнаю (можна казаць таксама праведнаю) называецца такая дзесяцёрная дробязь, пры якой няма цэлага ліку (0,5; 0,35…).