Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

201.Каб прывесьці дзесяцёрныя дробязі да аднаго назоўніка, трэба да некатарых з іх прыпісаць справа па столькі нулёў, каб лік дзесяцёрных знакаў ува ўсіх дробязях быў роўны.

Складаньне дзесяцёрных дробязяў.

202.Каб скласьці дзесяцёрныя дробязі, трэба іх падпісаць адну пад адной так, каб цэлыя былі пад цэлымі, дзесятыя пад дзесятымі, сотыя пад сотымі і г.д., потым складваць, як цэлыя лікі, і ў зьлічве, посьле цэлага, паставіць коску.

Напрыклад: 0,367
5,05
0,8
3,3754
9,5924

Адыманьне дзесяцёрных дробязяў.

203.Каб адняць дзесяцёрную дробязь ад дзесяцёрнае, трэба спачатку прывесьці іх да аднаго назоўніка, потым адымаць, як цэлыя лікі і ў астачы, пасьля цэлага, паставіць коску.

Прык.4,75 - 0,8675= 4,7500 9 - 0,565= 9,000
-0,8675 -0.565
3,8825 8,435

Множаньне дзесяцёрных дробязяў.

204.Каб памножыць дзесяцёрную дробязь на дзесяцёрную, трэба, не зьвяртаючы ўвагі на коскі, множыць іх, як цэлыя лікі, і ў множыве аддзяліць коскаю справа столькі лічбінаў, колькі іх было ў абодвух лічніках разам.

Напрыклад: 2,55
×0,7
1,785

Адкінуўшы коскі, множаны павялічваем у 100 разоў, а множнік у 10 разоў, адчаго множыва павялічваецца ў 100×10=1000 разоў. Каб адтрымаць шуканае множыва, трэба 1785 паменшыць у 1000 разоў, г. зн. аддзяліць у ім 3 дзесяцёрныя знакі.