224.З павялічаньнем пярэдняга склада або з паменшаньнем наступнага якім-небудзь лікам розьніца адносін павялічваецца.
225.З паменшаньнем пярэдняга або з павялічаньнем наступнага склада якім-небудзь лікам розьніца адносін памяншаецца.
226.3 адначасным павялічаньнем або паменшаньнем пярэдняга і наступнага складоў аднолькавым лікам розьніца адносін ня зьменьваецца.
Гэомэтрычныя адносіны.
227.Геомэтрычнымі або разавымі адносінамі наз. арытмэтычнае выражэньне, якое патрабуе даведацца, у колькі разоў адзін лік большы, або меншы за другі 20 : 5; 3/4 : 5/6; 1 : 2,5….
228.Лікі, паміж каторымі разглядваюцца адносіны, наз. складамі іх; дзельны наз. пярэднім, дзельнік — наступным складам, а дзель — назоўнікам (або зьместам адносін).
Дзеля таго, што пярэдні склад гэомэтрычных адносін ёсьць дзельны, а наступны — дзельнік, дык залежнасьць паміж складамі і назоўнікам (зьместам) адносін павінна быць такая-ж, якая ёсьць паміж дзельным, дзельнікам і дзельлю. А дзеля таго:
229.Пярэдні склад гэомэтрычных адносін роўны наступнаму, памножанаму на назоўнік (зьмест) адносін (х : 7 = 9, адкуль х = 7 · 9 = 63).
230.Наступны склад гэомэтрычных адносін роўны пярэдняму, падзеленаму на назоўнік (зьмест) адносін (63 : x = 9; x = 63 : 9 = 7).
Назоўнік (зьмест) адносін роўны пярэдняму складу, падзеленаму на наступны.
231.З павялічаньнем пярэдняга або з паменшаньнем наступнага склада гэомэтрычных адносін у колькі-небудзь разоў, назоўнік (зьмест) адносін павялічваецца ў столькі-ж разоў.