232.3 паменшаньнем пярэдняга або з павялічаньнем наступнага склада гэомэтрычных адносін у колькі-небудзь разоў, назоўнік (зьмест) адносін памяншаецца ў столькі-ж разоў.
233.3 адначасным павялічаньнем або паменшаньнем пярэдняга й наступнага складоў у аднолькавы лік разоў, назоўнік (зьмест) адносін ня зьменьваецца.
На асаблівасьці назоўніка (зьместа) адносін ня зьменьваць свае вялічыні ад адначаснага паменшаньня пярэдняга й наступнага складоў у аднолькавы лік разоў аснована скарочаньне гэомэтрычных адносін.
234.Каб скараціць гэомэтрычныя адносіны, трэба абодва іх склады разьдзяліць на адзін і той-жа лік
6 | 6 | |
(30 | : | 18=5 : 3). |
На асаблівасьці назоўніка адносін ня зьменьваць свае вялічыні ад адначаснага павялічаньня пярэдняга й наступнага складоў у аднолькавы лік разоў аснована замена адносін дробязных або мяшаных лікаў адносінамі цэлых лікаў.
235.Каб замяніць адносіны мяшаных лікаў адносінамі цэлых лікаў, трэба спачатку мяшаныя лікі зьвярнуць у дробязі, потым дробязі прывесьці да аднаго назоўніка і гэты назоўнік адкінуць: 33/4 : 25/6 = = 45 : 34
Адносіны дзьвюх дробязяў з роўнымі лічнікамі роўны адваротным адносінам іх назоўнікаў 15/18 : 15/25 = 25 : 18.
236.Двое гэомэтрычных адносін наз. адваротнымі адны да другіх, калі пярэдні склад адных з іх ёсьць наступным для другіх і наадварот (12 : 4 і 4 : 12, або 3 : 9 i 9 : 3).
Множыва назоўнікаў (зьместаў) двох адваротных паміж сабой гэомэтрычных адносінаў роўна адзінцы 9/8×8/9 = 1.
Прапорцыі
237.Прапорцыяй наз. роўнасьць двох адносін.
238.Прапорцыі дзеляцца на арытмэтычныя, або розьніцавыя, і громэтрычныя, або разавыя.