Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная
1дзень 1гадз. 1ст. муляроў.
15» 1» 1» »
15» 12» 1» »
15» 12» 150» =30 муляроў.

Шмат прасьцей адразу напісаць формулу для Х у толькі што разьвязанай задачы, разважаючы гэтак:

Пры 8 днях працы патрэбна для скончаньня работы 36 муляроў; пры адным працоўным дню трэба будзе 36·8 (у 8 разоў больш.), а пры 15 працоўных днях (у 15 разоў менш.); гэтулькі трэба муляроў пры 10 гадз. працы ў дзень; пры 1 гадзіне патрэбна будзе (у 10 разоў больш.), а пры 12 гадзінах — (у 12 разоў менш.); гэты лік муляроў, трэба для складкі сьцяны ў 80 ст.; значыцца, для складкі сьцяны ў 1 стапу даўжыні патрэбна будзе (у 80 разоў менш.), а для сьцяны ў 150 стопаў муляр.

Задачы на складанае тройнае правіла разьвязваюцца таксама практычным спосабам: Напісаўшы ў два радкі зьмест задачы, адзначваем, якая залежнасьць істнуе паміж дадзенымі і шуканым.

адвар. адвар. прост.
36 муляр. 8 дзён 10 гадз. 80 стоп.
X» 15» 12» 150»

Каб укласьці выраз для X, працягваем паземную рысу і пішам у лічніку раней за ўсё аднародны з X лік, які знаходзіцца ў верхнім радку, а потым усе вялічыні, абазначаныя «прост. залежн.», ставім з верхняга радку множнікамі ў назоўнік, а з ніжняга радку ў лічнік; усе-ж вялічыні, адзначаныя «адвар. залеж.», пішам з верхняга радку множнікамі ў лічнік, а з ніжняга — ў назоўнік.

X=

Правіла звычайных працэнтаў.

262.Працэнтам наз. сотая доля ўсякага (іменнага або бязыменнага) ліку ў аднасінах да гэтага ліку.

263.У камэрцыі працэнт азначае прыбытак (або страту) дастаную з ста рублёў, або з ста капеек у адзін год. (камэрцыйны год=12 мес.=360 дням).