Слова „працэнт“ ўзята ад латынскіх словаў pro i centum, азначаючых за сто, або ад ста.
Слова «працэнт» абазначваецца на пісьме знакам % (5 працэнтаў=5%).
264.Прыбытак (або страта), дастаная на ўвесь капітал у які-небудзь час наз. працэнтнымі грашыма або проста працэнтамі.
Слова «працэнты» абазначваецца на пісьме знакамі 0/0 %.
Працэнты могуць лічыцца ня толькі на капітал, каторы быў адданы ў рост, але і на працэнтныя грошы, якія стварыліся ад прошлых гадоў. Працэнты, дастаныя толькі з пачатковага капіталу, называюцца звычайнымі, працэнты-ж, каторыя лічацца ня толькі з пачатковага капіталу, але і з наросшых раней на яго працэнтаў, наз. складанымі.
265.Той, хто пазычае грошы другому, наз. заімадаўцам, або крэдытарам, а той, хто пазычае грошы ў другога — даўжніком, або дэбітарам.
266.Капітал, аддадзены на працэнты, наз. пачатковым капіталам, а пачатковы капітал разам з прылічанымі да яго працэнтнымі грашыма наз. наросшым (збуйнеўшым) капіталам.
267.Капітал, аддадзены на працэнты ў банк, наз. укладным.
Працэнтныя ўклады, прыманыя банкамі і г. п. крэдытнымі ўстановамі, бываюць: 1) вечныя, з каторых укладчык і яго спадчыкі могуць карыстацца аднымі працэнтамі, самы-ж капітал астаецца ў банку назаўсёды; 2) тэрміновыя (срочныя) — на вядомы лік месяцаў або гадоў, па праходу каторых можа быць дастаны ізноў, а да таго ўкладчык адтрымлівае толькі працэнты; 3) да патрабаваньня — ўклады, каторыя могуць быць узяты ў ва ўсякі час.
268.Правілам працэнтаў наз. спосаб разьвязываць такія задачы, ў каторых дадзены тры (або пяць) лікі, а знаходзіцца чацьвёрты (або шосты), ім прапарцыянальны.
269.Пры разьвязаньні задач на правіла звычайных працэнтаў могуць быць наступныя чатыры выпадкі:
1) Калі знаходзяцца працэнтныя грошы, якія павінны дастацца ў вядомы тэрмін з дадзенага капіталу.