Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

Уводзіны.

1. Арытмэтыкаю наз. навука, каторая вучыць нас зазначаць (пісаць), выгаварываць лікі і рабіць над імі рожныя дзееньні.

2. Зьлічаньнем, або нумэрацыяю, наз. тая частка арытмэтыкі, каторая вучыць нас выгаварызаць і зазначаць лік

3. Лікам наз. адна адзінка або збор некалькіх адзінак.

Лікам канца няма.

4. Для зручнасьці выгавара і зазначываньня лікі дзеляцца на клясы, а клясы на парадкі.

5. Першы кляс ёсьць адзінкі, другі-тысячы, -трэйці-мільёны, чацьверты-більёны, пяты-трыльёны і г. д.

6. Наагул, у клясе тры парадкі. Першы парадак кожнага кляса ёсьць адзінкі, другі дзесяткі, трэйці-соткі.

Адна адзінка якога-небудзь парадка мае ў сабе дзесяць адзінак суседняга з ім ніжэйшага парадку; адна адзінка якога-небудзь клясу мае ў сабе тысячу адзінак суседняга з ім ніжэйшага клясу.

Дзеля таго, што лік дзесяць паложаны ў аснову ўсяго нашага рахунку нашая сыстэма зьлічаньня наз. дзесяцічнаю[1].

Каб даведацца, колькі ў ліку маецца ўсіх адзінак дадзенага парадку, трэба закасаваць лічбіны, каторыя азначаюць ніжэйшыя парадкі, і прачытаць астаўшыйся лік. Напр.: лік 89765 адзінак маець у сабе 8976 дзесяткаў або 897 сотак і г. д.

7. Лікі зазначваюцца асобнымі знакамі, каторыя наз. лічбінамі або цыфрамі.

  1. Гэта сыстэма зьлічаньня узята намі у французау. Немцы-ж і англійцы лічаць у кожным клясе шэсьць парадкау: адзінкі, дзесяткі, соткі, тысячы, дзесяткі тысяч і соткі тысяч, так што клясау тысяч у іх няма, а есьць клясы адзінак, мільенау, більенау і г. д. Намі прынята француская сыстэма, як болей легкая.