Дысконтаваць, г. зн. прымаць да ўчоту, можа ўсякі як свой ўласны, так і чужыя вэксалі.
За адзінку вымеру ўчота прыняты ўчот, які ўтрымліваецца з 100 руб. за адзін год да тэрміну. За адзінку вымеру капітала, які дастаецца пасьля ўчота (рэалізаванага капітала) прыняты капітал, каторы дастаюць з валюты ў 100 руб.
За адзінку недатрыманага часу прыняты адзін год (12 мес. = 360 дням).
275.Правілам дысконту вэксаляў наз. спосаб разьвязваць такія задачы ў каторых дадзены тры (або пяць) лікі вышэйпамянёных лікаў, а знаходзіцца чацьвёрты (або шосты), ім прапарцыянальныя.
276.Пры разьвязаньні задач на правіла дысконту вэксаляў, як пры разьвязаньні задач на працэнты, могуць быць чатыры выпадкі:
1)Калі знаходзіцца учот (або замест яго сума, якая выплачваецца па вэксалю).
2)Калі знаходзіцца працэнт, па якому зроблен учот.
3)Калі знаходзіцца валюта вэксаля.
4)Калі знахадзіцца час, які астаецца да тэрміну па вэксалю.
Задача 1. Знайсьці учот вэксаля ў 6800 руб., каторы быў праданы за 3 м. да тэрміну з учотам па 8%.
Даведаемся спачатку, колькі 8% гадавых складуць працэнтаў за 3 месяцы:
ў12мес. | —8%; |
»1» | —%; |
»3» | — = 2%. |
Значыцца, маем:
З | 100 | руб. | учытваецца | 2 | руб. |
» | 6800 | » | » | X | » |