Старонка:Асновы дзяржаўнасці Беларусі.PDF/6

Гэта старонка была вычытаная

ні тарговых зносін і знаходзіліся на вельмі нізкой ступені разьвіцьця. Чысьленая перавага беларусаў у гэным гаспадарстве выявіцца з асаблівай яркасьцю, калі прыпомнім, што Літоўскі народ занімаў усяго толькі каля пятае часткі абшару Вялікага Князьства Літоўскага. Да таго трэба памятаць, што навет у XVII сталецьці насяленьне запраўднае Літвы было вельмі рэдкае.

У 1385 гаду вялікі князь літоўскі зробіў саюз з Польшчаю і падпісаў акт уніі (еднасьці). Аднак, паводле гэнае ўмовы вялікі князь Літвы і Русі ня губляў свае незалежнасьці. Калі-ж літоўскія князі пачалі барацьбу з Ягайлай за поўную незалежнасьць Літвы і Русі, дык іх паддзержавалі якраз беларускія нацыянальныя элемэнты. З гэтае прычыны да 1447 году Літоўска-Беларускае гаспадарства то прызнавала найвышэйшую сувэрэнную ўладу польскага караля, то мела сваіх асобных валадароў. Палякі-ж, каб зьвязь Польшчы з Літвой-Русьсю не разарвалася, зумысьля стараліся выбіраць вялікіх князёў Літоўскіх на каралеўскі пасад. Напрыклад, у 1400 гаду ліцьвіны і беларусы ўзьвялі на свой вялікакнязеўскі пасад Казіміра Ягайлавіча; а калі ў 1447 гад апусьцеў польскі каралеўскі пасад, дык палякі выбралі за караля таго-ж Казіміра. У 1492 гаду Літва і Русь, асабліва апошняя выбралі за вялікага князя Аляксандра Казіміравіча, каторы ў 1501 гаду быў выбраны за польскага караля. У 1507 гаду ліцьвіны і беларусы выбралі за свайго вял. князя Жыгімонта Казіміравіча, а сьледам за імі ў тым-жа гаду палякі яго-ж узьвялі на польскі пасад. Калі-ж ліцьвіны за наступніка вял. князя яшчэ пры жывым бацьку выбралі Жыгімонта-Аўгуста, дык і палякі пайшлі па іх сьлядох. Між іншым Жыгімонт Аўгуст ад 1544 да 1548 году гаспадарыў у гаспадарстве зусім незалежна пры старэнькім бацьку і быў апошнім асобным князем Літвы і Русі.

Гэтак, ад 1447 да 1569 году Літва і Беларусь былі ў пэрсональнай уніі (еднасьці праз асобу караля) з Польшчай, і гэная форма еднасьці зусім не зачапляла сувэрэннае асобнасьці Літоўска-Беларускага гаспадарства.

Але Жыгімонт-Аўгуст ня меў дзяцей, ды ўжо пачала набліжацца старасьць яго. Польскія дыплёматы бачылі мягчымасьць разрыву з Літвой і Русьсю, тым балей, што было ведама аб істнаваньні дужое маскоўскае партыі, якая манілася ўзьвясьці на пасад князя з маскоўскага царскага роду. Маскоўская партыя выяўляла гэткую думку і раней, - навет пры Ягайлавічах. Вось, палякі напружылі ўсе свае сілы, каб зробіць новую ўмову аб уніі (гаспадарсьцьвенае еднасьці). Усё злажылася памысна для палякоў. У 1569 гаду Літоўска-Беларускае гаспадарства, вёўшая цяжкую барацьбу за панаваньне над Балтыцкім узьбярэжжам і за места Рыгу, ня маючы сілы перамагчы Маскву, прыстала на унію з Польшчай.

Трэба заўважыць вось што. У часох будаваньня Літвы яна прылучыла да сябе такжа і паўднёва-рускія землі: Валынь, Кіеўшчыну і ўсходнюю частку Падольля. Але гэныя землі былі тады