Старонка:А дзе ж ісціна аб'ектыўная.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

тысячы беларускіх сялян, ратуючыся ад прыгонніцкага уціску магнатаў і шляхты, уцякалі ў Расію». А хіба ж не вядомы адваротныя з'явы? Рускія сяляне, ратуючыся ад феадальнага прыгнечання, таксама часта і ў масавым маштабе ўцякалі за межы Рускай дзяржавы, у тым ліку ў Беларусь і на Украіну. Адносна таго, дзе было больш цяжкае становішча сялян у феадальную эпоху-у Расіі ці ў Вялікім княстве Літоўскім, нам хацелася б сказаць наступнае: усе эксплуататары адным мірам мазаны, і няма ніякай розніцы «паміж чалавекам, які верыць у жоўтага чорта, і чалавекам, які верыць у зялёнага чорта» (Ул. І. Ленін).

Усё, аб чым гаварылася вышэй, падводзіць нас да самага галоўнага пытання, якое ўзнімаюць у сваім артыкуле В. Люкевіч і Я. Трашчонак. Гэта пытанне аб дзяржаве. В. Люкевіч і Я. Трашчонак у адным месцы пішуць наступнае: «Беларускі народ здабыў дзяржаўнасць толькі дзякуючы перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі». Калі б аўтары ўдакладнілі: сацыялістычную дзяржаўнасць-не было б поваду для спрэчкі. Але яны крыху раней сцвярджаюць, што «літоўскія феадалы ў ХІІІ стагоддзі ўключылі ў склад сваёй дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага-заходнія землі Русі, аслабленыя цяжкай барацьбой супроць мангола-татар і нямецкіх «псоў-рыцараў». На гэтых землях з XІV стагоддзя пачала фармавацца беларуская народнасць. Літоўскія, а затым і польскія магнаты захавалі за мясцовымі феадаламі ўсе іх правы прывілеі, забяспечыўшы тым самым сабе сацыяльную апору».

Што ж атрымліваецца: існавалі заход нерускія землі, якія вялі барацьбу з чужаземцамі, а дзяржавы не было. Хто ж насяляў гэтыя землі: дзікуны, арганізаваныя ў кланы, роды, ці людзі, якім знаёмы быў ужо дзяржаўны лад? З артыкула В. Люкевіча і Я. Трашчонка відаць, што на гэтых землях гаспадарылі ўжо феадалы, а дзяржавы... усё-такі не было. І вось літоўскія феадалы ўзялі проста так ды ўключылі гэтыя малаабжытыя землі ў склад сваёй дзяржавы. Дзе ж тут логіка?

Ф. Энгельс і Ул. І. Ленін лічаць, што дзяржава адрозніваецца ад старой родавай арганізацыі, па-першае, раздзелам падданых дзяржавы па тэрытарыяльным прынцыпе, па-другое-устанаўленнем публічнай улады (апарат насілля) і па-трэцяе - тым, што для ўтрымання гэтай публічнай улады неабходны падаткі. Прычыну ўзнікнення дзяржавы марксізм бачыць у дзяленні грамадства на класы. Не існавала дзяржавы толькі пры першабытна-абшчынным ладзе, і яна зноў знікне пасля таго, як камунізм канчаткова пераможа ва ўсім свеце. Ва ўсе астатнія перыяды гісторыі, з таго часу, як узніклі класы, дзяржава існавала, і ні адно класавае грамадства ніколі не абыходзілася без гэтага апарату насілля. Гэта - азбука марксізму.

Давайце цяпер паглядзім, ці было ўсë гэта, скажам, у Полацкім княстве альбо Турава-Пінскім? Безумоўна, было, бо інакш яны і не называліся б княствамі. А паколькі гэтыя княствы існавалі не па-за прасторай, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то мы павінны будзем прызнаць існаванне дзяржаўных арганізацый на землях беларускіх яшчэ да утварэння Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым адно з іх, Полацкае княства, ужо ў ХІ стагоддзі настолькі ўзвысілася, што ад яго залежалі іншыя суседнія княствы: Мінскае, Віцебскае, Аршанскае, Слуцкае, Друцкае, Лагойскае. У «Слове аб палку Ігаравым» пра полацкага князя Усяслава, што вядомы быў як чарадзей, гаворыцца, нібы ён часова заўладаў нават Наугародскім і Кіеўскім тронамі:

«Падпёршыся клюкамі, ён на кані паімчаўся да горада Кіева і даткнуўся дзідай да кіеўскага залатога пасада. Ад іх скочыў зверам дзікім. Апоўначы з Белгарада ахутаўся сіняй імглой, а на раніцу, узняўшыся, браму стракалам адчыніў Ноўгараду, разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак». (Празаічны пераклад Янкі Купалы).

Што датычыць працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, то, на нашу думку, тут многа ёсць яшчэ нявысветленага. І гэтае пытанне заслугоўвае таго, каб ім працягвалі займацца даследчыкі. Нам могуць запярэчыць, што іcнye ўсталяваны пункт гледжання на гісторыю Вялікага княства Літоўскага і што ён зацвердзіўся ў гістарычнай навуцы. Але гэта будзе адказ на пытанне з «зацвярдзелых» гістарычных канцэпцый. Навука ж таму і называецца навукай, што яна не прызнае раз і назаўсёды выпрацаваных догм, пастулатаў. Ф. Энгельс у пісьме да К. Шміта (5 жніўня года) пісаў адносна гісторыі наступнае: «...наша разуменне гісторыі ёсць перш за ўсё дапаможнік для вывучэння, а не рычаг для канструявання на манер гегельянства. Усю гісторыю трэба пачаць вывучаць нанова. Трэба даследаваць у дэталях умовы існавання розных грамадскіх фармацый-перш чым спрабаваць вывесці з іх адпаведныя ім палітычныя, прыватнаправавыя. эстэтычныя, філасофскія, рэлігійныя і да т. п. погляды... У гэтых адносінах нам патрэбна вялікая дапамога, галіна бясконца вялікая, і той, хто хоча працаваць сур'ёзна, можа шмат стварыць і вызначыцца» (К. Маркс и Ф. Энгельс. Избранные произведения, т. ІІ, 1948, стар. 466).

Думаецца, што нас правільна зразумеюць чытачы, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, любяць яе і хочуць атрымаць пераканаўчы адказ на тыя пытанні,