або з другога вершу:
У высі зорак сенажаць
Вартуе месяц — дзед двурогі,
Ня хоча раніцу спаткаць,
і лесам хмар ідзе бязногі[1].
Ды іначай і быць не магло. Крыніцы чаротаўскай творчасьці вымагалі адпаведных свайму характару мастацкіх сродкаў. „Жыцьцё калыша далі“, — гаворыць Чарот у вадным з сваіх вершаў[2]. А раз гэта так, то ясна, што зьявы гэтага жыцьця — зьявы непрагляднай рачавістасьці — павінны былі ў песьні атуляцца сьветам гэтай далі. Уся веліч гэтага калыханьня павінна была рэалізавацца ў адпаведных па сваёй размашыстасьці мастацкіх сродках. I яно так і ёсьць. Так, вобразы, што адбіваюць у сабе барацьбу, барацьбу рэволюцыйную, дыхаюць у Чарота некаторага роду гіпэрболічнасьцю:
Як рэчка берагі, змываюць увесь прастор
Краіны роднае крыві гарачай хвалі
І людзі ўсе ў крыві, усе ў крыві дарогі...[3]
Часта спатыкаюцца выразы „мора крыві“, „кроў ракою“ і г. д. Адгэтуль і „сьлед пяра крывавы“[4] ў самога Чарота. Наогул, трэба заўважыць, што вобраз крыві ў Чарота зьяўляецца вобразам цаны тае вялікай будучыны, за якую йдзе змаганьне. Пажар у Чарота ня звычайны: ён шугае да нябёс[5]. Куля пролетарыя дастае і за хмары[6]. Сьлёзы ліюцца, як дожджык[7].
Каб быць зямлі ўладаром, каб быць „богам“, трэба прайсьці „шлях пакуты“[8], — кажа Чарот у вершы „Гудзе звон“. Вось гэты „шлях пакуты“ і выклікае ў поэты згу шчэньне мрочных хварб пры яго ажыцьцяўленьні ў мастацкім слове, бо яно неабходна для выхаваньня новага бясстрашнага чалавека („адважнага путніка“). А таму і зямлю поэта называе магілаю[9], ба-