Старонка:Бабарэка. Лірыка Міхася Чарота.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

лоты ў яго поўны сьлёз[1], неба палівае зямлю сьвінцовым дажджом[2], само жыцьцё — сьмерць і хаўтуры[3], народ — цень крыжоў[4], карагод людзей — крыж і магіла[5], сьпеў душы — віхуры[6], народ — дзіця вечнай буры[7], кулі ня сьвішчуць, а пяюць песьні[8], гул гармат — гэта музыка[9], моладзь — гэта прамень пасьля ночы[10], кабеты — гэта вясковыя кветкі[11] і г. д. Гэта такі ўжо мастацкі прыём у Чарота, што, каб адчыніць заслону будучыны, ён перш за ўсё ўзьнімае з сучасных нізін каўшы няпрыглядных адмоўных зьявішч, каб цераз іх адмаўленьне ўгледзець праз „потнае вакно“ аблік вялікай будучыны. Вось чаму кідаецца ў вочы ў яго песьнях характарызаваньне праз эпітэт „сонны“ і роднага краю, і гаю, і выгараў, і палёў, і зямлі (уплыў Купалы), і далей: самы сон „цяжкі“, людзі панурыя, людзі балотныя, вёска ўбогая, цень пужлівая, чорная, шлях цярністы, сьмертны, рука чорная, крыж цяжкі, ноч чорная, нямая, цёмная, вецер шалёны, сьпеў сумны, лес стогнучы, віхура злая, посьвіст страшны, бор адвечна сумны, іскры сьнежныя, дождж сьвінцовы, непагода шалёная і г. д.

Гэта як–бы канва. А з другога боку — „Зорак сенажаць“. З другога боку — подых магутнай жыцьцёвасьці. Вось чаму Чарот нават балоты характарызуе такімі эпітэтамі, як агнявыя, жывыя. Народ наш — гэта крыніца жывое вады[12]. Кліч народа — сьмелы. Хвалі бясстрашныя. Бура вечная. Пярун агнявы. Шум гучны. Загоны каласістыя. Сонца агністае. Санцавей залаты. Ніва прыгожая, вольная. Жыта сінявокае. Дарога чырвоная. Песьня вясёлая. Песьня родная, пекная. Ліра гучная. Пажар сьвяты. Жыцьцё разудалае і разьвясёлае.

Такому характару мастацкіх сродкаў якраз адпавядае характар крыніц творчасьці Чарота. Яны сабою вызначаюць і рэшту выяўленчых сродкаў, у якіх таксама выяўляецца ўсё той–жа

  1. Завіруха — стар. 5.
  2. Ib. - стар. 3
  3. Ib. - стар. 5
  4. Ib. - стар. 5
  5. Ib. - стар. 13
  6. Ib. - стар. 15
  7. Ib. - стар. 18
  8. Ib. - стар. 16
  9. Ib. - стар. 48
  10. Ib. - стар. 59
  11. Ib. - стар. 66
  12. Ib. - стар. 9