жалеза гнецца[1]; сьмелая і магутная моладзь — „надзея сьвету й цеплаты“[2]; песьняры, „што будзілі людзей“[3], ды старац– лірнік, што пад вакном мужыка беларуса сьпявае песьню пра мінулыя часы прымусу[4]. Другая сіла — гэта „людзі чужыя“ — паны, крывапіўцы–багачы, поп, што казань кажа ў цэркві, ды прыстаў, для якога жыцьцё было разгулам[5].
Ад змаганьня між гэтымі дзьвюма сіламі „спрадвеку тут шумяць кусты“, бо першая сіла апынулася ў няволі ў другой. Тая песьня, што „захавалася пад прымусам“, гаворыць, „што і мы колісь вольна жылі“[6]. А старац–лірнік у сваёй песьні дае малюнак змаганьня, якое адбывалася ў даўныя часы. У гэтай песьні адчыняецца адна з старонак рэволюцыйнага змаганьня ў спрадвеку заплаканым краі:
...калісь тут, на нашай зямлі
Йшло за волю і веру змаганьне,
Панскі зьдзек як сьцярпець не маглі
I паднялі казакі паўстаньне.
...з касой, з сякерай ў руцэ
Пагарджаны народ сабіраўся
Між балот і лясоў, на рацэ
У казацкі ён стан гуртаваўся.
...той стан стаў усіх вызваляць
З ланцугоў і чужацкай няволі,
Стаў суда ён і праўды шукаць,
Стаў шукаць для людзей лепшай долі[7].
І тут–жа ўспамінаюцца імёны „ваякаў–атаманаў казацкіх, што з адвагаю білісь яны, як Нябаба, Антон Галавацкі“. У другім стане быў вораг Януш Радзівіл, які „вёскі паліў і мужыкоў забіваў“. Такі абразок змаганьня выхаплены Чаротам з далёкай мінуўшчыны.
Другі абразок знаходзім у вершы, прысьвечаным 9 студзеня 1905 году. Той дзень, калі „цар рускі загад даў страляць ля палацу рабочых людзей. Кроў лілася ракою тады...“[8].