Або ў вершы «З маіх песняў» паэт гаворыць аб тым, што няхай ляціць у свет яго песня
тых будзіць, хто спіць, |
Як Ф. Багушэвіч, так і Я. Купала звярталіся з першых крокаў сваёй творчай работы да невычэрпных багаццяў фальклора, імкнучыся зрабіць сваё слова мастацкі простым і народным. І ніхто яшчэ да таго часу не здолеў зрабіць сваю паэзію ў такой ступені народнай, як зрабіў яе народнай Я. Купала.
Ф. Багушэвіч першы ў беларускай літаратуры пачаў пісаць іранічныя вершы. Іронія ў яго накіравана супроць эксплаататараў, супроць паноў. Адным з лепшых іранічных вершаў з'яўляецца верш «Дурны мужык, як варона», у якім Багушэвіч іpaнізуе над людзьмі, ва ўяўленні якіх мужык — дурны як варона, г. зн. над панамі. Я. Купала развівае далей у беларускай паэзіі іранічны верш, паглыбляючы яго соцыяльна-класавы змест і надаючы яму характар шырокага абагульнення. Знамянальным у сэнсе сувязі творчасці Я. Купалы з творчасцю Ф. Багушэвіча з'яўляецца ўжо той факт, што першы надрукаваны верш Я. Купалы «Мужык» самым непасрэдным чынам пераклікаецца з паэзіяй Ф. Багушэвіча, асабліва з вершам «Дурны мужык, як варона». Ідэя, пакладзеная ў аснову верша «Мужык», што мужык, селянін — такі-ж чалавек як усе людзі і што ён мае права на чалавечае жыццё, у якасьці асобнага матыва ўжо ў наяўнасці ў вершах Ф. Багушэвіча. Адным з цэнтральных матываў паэзіі Ф. Багушэвіча з'яўляецца матыў сцверджання права працоўнага чалавека на чалавечае жыццё, гордага ўсведамлення чалавечай годнасці селяніна-бедняка. Гэты-ж селянін-бедняк у вершы Я. Купалы «Мужык» гаворыць:
Ніколі, браткі, не забуду, |
Ад сцверджання чалавечай годнасці селяніна-бедняка Я. Купала ідзе да шырокіх абагульненняў, да сцверджання права беларускага народа «людзьмі звацца». Вобраз народа-гэта цэнтральны вобраз паэзіі Я. Купалы. У яго паэзіі мы бачым глыбока рэалістычны паказ соцыяльнага прыгнёту, палітычнага бяспраўя, нацыянальнага ўціску на Беларусі. У вершы аб беларускім народзе «А хто там ідзе?», вершы заўважаным і высока ацэненым А. М. Горкім, мы якраз і бачым сцверджанне таго, што беларусы — гэта не мужыкі, а народ, што яны маюць права, як і іншыя народы, людзьмі звацца:
А чаго-ж, чаго захацелась ім, |
Гэта верш аб нацыянальным самаўсведамленні беларускага народа. Калі ўжо ў творчасці Ф. Багушэвіча мы бачым нацыячальна-вызваленчыя матывы, то ў творчасці Я. Купалы ўпер-